1990-я

  Калектыў тэатра ў 1990-я працягвае плённа працаваць. Ганаровае званне «Заслужаны артыст БССР» атрымалі артысты Валерый Смірноў, Аляксандр Марцынюк, Людміла Волкава і Сяргей Курыленка.
На V Міждзяржаўным фестывалі "Мастацтва за садружнасць славянскіх народаў» ў Бранску (1993 г.) роля Лаліты (спектакль «Лаліта») у выкананні актрысы тэатра Святланы Завадскай адзначана як лепшая жаночая роля.
У тэатры пачынае працаваць мадэрн-балет «Галерэя» пад кіраўніцтвам харэографа-пастаноўшчыка Аляксандра Цебянькова - неаднаразовы ўдзельнік Міжнародных фестываляў сучаснай харэаграфіі ў Беларусі, Літве, Эстоніі, Расіі, Польшчы, ЗША, Манака.
На «Маладзечанская сакавіца-96» роля Норы ў выкананні Людмілы Волкавай адзначана як лепшая жаночая роля года. Актрыса атрымала прыз БСТД «Крыштальную кветку».
1991-1994. Творчы калектыў узначальваў рэжысёр Міхаіл Разцоў.
1994-1998. Творчы калектыў тэатра узначальваў Генадзь Мушперт.