Асобы тэатра

   Мы працягваем нашу рубрыку "Асобы тэатра", у якой знаёмім вас з тымі, хто застаецца за кулісамі, чыя праца не менш важная, чым праца саміх акцёраў. Сёння прадстаўляем вам загадчыцу трупай Святлану Ёрш.
1. Колькі гадоў у тэатры: 22 года.
2. Як патрапіла ў тэатр: цалкам выпадкова, прапанавалі паспрабаваць сябе. Вельмі спадабалася, вырашыла застацца.
3. Чым займаецеся ў тэатры: агульнае кіраўніцтва творча-вытворчай дзейнасцю трупы.
4. Самая яркая падзея за час працы: асноўныя яркія падзеі адбываліся ў час удзелу, а таксама арганізацыі і правядзення гастроляў нашага тэатра. Іх за 22 гады было вельмі шмат.
5. Любыя спектаклі: «Рок-канцэрт з Рыгорам Горыным», «Палёт над гняздом зязюлі», «Удава, каратышка, цюлень і іншыя».
6. Што Вам больш за ўсё падабаецца ў сваёй працы: магчымасць працаваць і мець зносіны з творчымі людзьмі.
7. Пажаданні тэатру: росквіту і аншлагаў.
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.