Малыя гастролі ў Мінску

    Восем гадоў таму мінскі глядач у тэатры ім. Горкага апладыраваў артыстам, якія прадставілі "Беларускую камедыю", -  А.Луценка, А.Лук'янавай, В.Мінічу, заслужанаму артысту Рэспублікі Беларусь С.Курыленка. І вось новая сустрэча са старым, даўжынёю ў 25-гадовае творчае жыццё, спектаклем. З новым сцэнічным афармленнем (мастак Н.Бялова), а, галоўнае, новым памаладзелым акцёрскім складам: Аксана Машынкова, Ігар Уланаў, Аляксандр Калагрыў і Васіль Мініч. Але ад гэтага пастаноўка ні як не стала іншай, менш актуальнай. Па-ранейшаму глядач смяецца, суперажывае героям, робіць важныя для сябе высновы...
19 сакавіка ў Мінску на сцэне Купалаўскага тэатра быў зноў прадстаўлены спектакль "Беларуская камедыя". І як заўсёды - цёплы прыём гаспадароў тэатра і падзяка сталічнага гледача - доўгія апладысменты.
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.