Ідуць рэпетыцыі спектакля

    У тэатры поўным ходам ідуць рэпетыцыі новага спектакля «Смерць Тарэлкіна» па п'есе А. Сухава-Кабыліна. Рэжысёр Сяргей Яскевіч вызначыў жанр сваёй пастаноўкі як неверагодныя падзеі ў двух актах.
- Спалучэнне бытавога рэалізму і гратэску, сатыры і фантастыкі абяцае гледачу асаблівы эстэтычны вопыт, – распавядае пастаноўшчык.
- У сучасным свеце людзі спрабуюць сцерці і размыць межы дабра і зла, асобасныя мяжы. Але старажытная інстынктыўнасць і натуральнасць чароўнай душы ўсё адно агаляе праўдзівае чалавечае «я», – дадае мастак-пастаноўшчык спектакля Таццяна Сакалоўская.
Да сённяшняга дня імя аўтара пʼесы ахутана да канца невытлумачальнай таямніцай. Скончыўшы «Смерць Тарэлкіна», ён назаўсёды пакінуў літаратуру і схаваўся ад грамадства. Пʼеса лічыцца адной з самых дзіўных і загадкавых у рускай драматургіі. Гратэскавы аўтарскі тэкст і сёння застаецца надзіва актуальным.
Прэмʼера спектакля запланавана да Міжнароднага дня тэатра 27, 28 сакавіка.
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.