У тэатры – “Ціхі час”

У мінулую пятніцу, 26 красавіка, на Малой сцэне адбылася прэм'ера акустычнай праграмы "Без чацвёртай сцяны". Ідэя і канцэпцыя належыць акцёру тэатра Аляксею Станозе. Гледачы, якія прыйшлі ў гэты вечар у тэатр, пачулі аўтарскія песні, а таксама творы з упадабаных спектакляў у выкананні гурта "Ціхі час".
Група заснавана ў 1999 годзе двума маладымі людзьмі: акцёрам Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Аляксеем Станогом і артыстам эстрады, выкладчыкам гітары Дзмітрыем Пацуком. За час свайго існавання гурт "Ціхі час" выступаў на канцэртных пляцоўках г. Мінска і г. Гродна, у тэлепраекце "Кропка адліку", на рок-фэсце "Бумеранг", прымала ўдзел у святкаванні Дня горада, у фестывалях вулічных мастацтваў.
Склад гурта:
вакал, гітара - Аляксей Станога
гітара - Дзмітрый Пацук
скрыпка - Паліна Левіна
перкусія - Ігар Адасік
«Ціхі час» - не час спаць! Час падумаць, паслухаць сябе.
Як гэта было, глядзіце ў фотасправаздачы.
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.