Сёння ў тэатры адбыўся яшчэ адзін тэхнічны савет. Мы пачынаем працу над новым спектаклем для дзяцей. Рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Курыленка і мастак-пастаноўшчык Вольга Шчарбінская прадставілі службам тэатра казку вянгерскага драматурга Дзюлы Ўрбана «Усе мышы любяць сыр».
Па словах рэжысёра - гэта амаль шэкспіраўскі сюжэт пра Рамэа і Джульету. Толькі для дзяцей.
Галоўныя героі - белая мышка Фружы і шэры мышонак Шома сустрэліся на сыраварні і пасябравалі. Але іх сяброўству перашкаджаюць бацькі, якія ладзяць сапраўдную мышыную вайну з шэкспіраўскімі жарсцямі! Дзеці не разумеюць прычын ўзаемнай варожасці белых і шэрых бацькоў. Яны так падабаюцца адзін аднаму і так хочуць сябраваць, што адчайна і бясстрашна адпраўляюцца па дапамогу да... Але мы не будзем раскрываць увесь сюжэт. Скажам толькі, што дзіўныя ператварэнні і прыгоды прымусяць герояў зразумець, што іх жорсткія сваркі бессэнсоўныя, а ўсе мышы аднолькава любяць сыр.

Прэм'ера спектакля адбудзецца ў пачатку красавіка. Сачыце за нашым рэпертуарам.