Тэатр. Ракурс

      Гродна актыўна рыхтуецца да Дня нараджэння. У 2019 годзе горад адсвяткуе сваё 891-годдзе. На 14 верасня запланаваны розныя музычныя і спартыўныя мерапрыемствы, а таксама выступленні, кірмашы, канцэрты. І гродзенскі драматычны тэатр далучаецца да святочных падзей. Унікальны будынак даўно стаў культурным цэнтрам, візітнай карткай Гродна, любімым фота-аб’ектам гродзенцаў і гасцей горада.
    Напярэдадні свята прапаноўваем адправіцца у “часавае фота-падарожжа”, каб убачыць будынак драматычнага тэатра ў рэтраспектыве. У храналогіі размешчаны фота ўзвядзення тэатра, якія адыходзяць у мінулае на трыццаць гадоў, старыя паштоўкі, здымкі будынка да і пасля капітальнага рамонту. Усе адлюстраванні датуюцца рознымі гадамі. Яны зроблены як прафесійнымі фатографамі, так і аматарамі. У падборцы прадстаўляем і абсалютна новы, часта нестандартны погляд на даўно ўсім знаёмы аб’ект дойлідства. Сучасныя фотаздымкі паказваюць тэатр з зусім нечаканых ракурсаў, у тым ліку і з вышыні птушынага палёту. Кожны здымак з падборкі гаворыць, што погляд на гродзенскі драматычны тэатр вельмі шырокі, і ў розных беларусаў ён розны.
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.