«Тэатральная гісторыя. 75 сезон»

    Тэатр... Як шмат у гэтым слове... Шмат любові, пакут, шчасця, перажыванняў, смеху, слёз... Шмат прыгажосці, думкі, успамінаў, словам, чалавечых лёсаў, якія называюцца ролямі...
З часам забываюцца назвы спектакляў, імёны герояў п'есы, нават імёны акцёраў. Але нагадваюць пра ўсё старыя афішы.
Вось ужо 6 гадоў запар гродзенскі драматычны тэатр стварае фірмовыя календары. Чарговы праект Руслана Хілімончык «Тэатральная гісторыя. 75 сезон» нагадае нам пра спектаклі, якія з'явіліся ў рэпертуары тэатра ў першыя дваццаць гадоў новага тысячагоддзя ...
Тэатр быў і застаецца месцам па-за палітыкай і заўсёды будзе імкнуцца захоўваць гэтую пазіцыю, сваёй працай і пастаноўкамі несучы гледачам магчымасць акунуцца ў адвечныя чалавечыя пытанні, часам не змяняюцца стагоддзямі.
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.