Вось ужо 25 гадоў на нашай сцэне ідзе спектакль «Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і Чорта, які страціў сэнс існавання». Яго паглядзела не адно пакаленне гарадзенцаў. Спектакль вытрымаў больш за 370 паказаў і да гэтага часу любімы гледачамі.
Лёс да нашай «Камедыі ...» добразычлівы. Пастаноўку двойчы спрабавалі спісаць. Але папулярнасць спектакля ў публікі кожны раз вяртала яго на сцэну. І спектакль працягвае жыццё ўжо на правах візітоўкі нашага тэатра.
У мінулым 2019 годзе «Камедыя...» вярнулася на сцэну ў абноўленым выглядзе. Таленавітая п'еса Уладзіміра Рудава і выдатная праца ўсёй творчай групы зрабілі сваю справу і на гэты раз. Нягледзячы на тое, што сюжэт спектакля просты, а характары немудрагелістыя, пастаноўка карыстаецца нязменнай папулярнасцю. Бо яго героі – гэта мы з вамі. Бо ўсе надзеі, мары і спадзяванні селяніна Дзёмкі – гэта нашы мары.
Ці так гэта, вы зможаце пераканацца, калі прыйдзеце на спектакль. А каб канчаткова вас зацікавіць, мы стварылі трэйлер да пастаноўкі. Глядзіце і бяжыце за білетам! Мы вас чакаем!
Трэйлер глядзіце па спасылцы: https://youtu.be/O9TcA87axNA