“Сусветны дзень прывітанняў” у тэатры

     Свята, як вядома, справа добрая!
І іх, святаў, існуе вялікае мноства! Практычна на кожны з 365 каляндарных дзён што-небудзь, дзе-небудзь ды выпадае.
Мы ўспомнілі яшчэ пра адно выдатнае, хоць і не вельмі вядомае свята, якое мае доўгую гісторыю, бо нарадзілася яно ў 1973 годзе. Яго назва "Сусветны дзень прывітанняў".
Два браты Браян і Майкл з тыпова амерыканскім прозвішчам Маккомак, вырашылі дапамагчы усталяванню згоды паміж Егіптам і Ізраілем. Яны даслалі лісты ва ўсе куткі свету з просьбай павітаць ў гэты дзень хаця б некалькі незнаёмых людзей. І вось ідэя пайшла ў масы... Дзясяткі тысяч чалавек, правялі, як бы цяпер сказалі, гэты флэшмоб у 180-ці краінах...
Наш тэатр рэгулярна адгукаецца на такога шталту цікавыя святы, і таму не застаўся ў баку і падрыхтаваў тэатральна-музычную імпрэзу «Дуэты», якая прайшла 21 лістапада 2018 года на вялікай сцэне тэатра.
Як гэта было глядзіце ў фотасправаздачы.
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.