Спектакль “Час і сям’я” – намінант на Нацыянальную тэатральную прэмію 2020

     Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь падвяло вынікі першага этапу конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія". Рады паведаміць, што спектакль «Час і сям'я» нашага тэатра ўвайшоў у лік прэтэндэнтаў на Нацыянальную тэатральную прэмію 2020 года ў намінацыі «Лепшы спектакль тэатра драмы для вялікай сцэны». Фінал адбудзецца восенню з верасня па снежань.
Нагадаем, што спектакль «Час і сям'я» паставіў галоўны рэжысёр тэатра Генадзь Мушперт па п'есе англійскага драматурга Джона Бойнтона Прыстлі «Час і сям'я Конвей».
Гэты спектакль пра тое, як важна быць больш уважлівым да тых, хто побач, пра тое, ці можна пазбегнуць памылак, якія здольныя змяніць усё жыццё. Аўтары спектакля задумваюцца аб тым, сталі б людзі літасцівей, больш беражлівей і далікатней адзін да аднаго, калі б можна было зазірнуць у будучыню.
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.