Рыхтуецца прэм’ера

   Сёння ў тэатры адбыўся тэхнічны савет. Рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Яскевіч пачаў рэпетыцыі новага спектакля ў жанры неверагодныя падзеі ў двух актах «Смерць Тарэлкіным». Сумесна з галоўным мастаком тэатра Таццянай Сакалоўскай прадставілі службам макеты дэкарацый і эскізы касцюмаў.
    П'еса «Смерць Тарэлкіна» з трылогіі «Карціны мінулага» была напісана А.В.Сухаво-Кабылiным больш за 150 гадоў таму. Сёння, праз паўтара стагоддзя, аўтар дапытліва глядзіць на нас са старонак свайго твора. Тыя ж пытанні, тыя ж праблемы, усё той жа чалавек.
     За патокам сатырычнай адысеі, хаваюцца важныя, агульначалавечыя пастулаты: пра сумленне, справядлівасць, маральнасць.
     Спалучэнне бытавога рэалізму і гратэску, сатыры і фантастыкі абяцае гледачу асаблівы эстэтычны вопыт.
    Прэм'ера спектакля запланавана да Міжнароднага дня тэатра 27 і 28 сакавіка.
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.