Ніхто ў свеце, акрамя нас, не можа зразумець выраз «Стары новы год»! Спадзяемся, тое, пра што мы зараз паведамім вам, будзе зразумела, цікава і выкліча буру станоўчых эмоцый! 27 верасня на малой сцэне тэатра адбудзецца прэм'ера новага старога спектакля «Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і Чорта, які страціў сэнс існавання». Менавіта гэтай падзеі была прысвечана, сённяшняя прэс-канферэнцыя.
На пытанні прадстаўнікоў СМІ адказалі рэжысёр-пастаноўшчык спектакля Генадзь Мушперт і артысты Ігар Уланаў, Аксана Машынкова і Аляксандр Калагрыў.
На пытанні прадстаўнікоў СМІ адказалі рэжысёр-пастаноўшчык спектакля Генадзь Мушперт і артысты Ігар Уланаў, Аксана Машынкова і Аляксандр Калагрыў.
- Чаму мы вырашылі аднавіць спектакль? Таму што гэта афішная пастаноўка нашага тэатра, візітная картка. У тэатры імя Вахтангава ёсць «Прынцэса Турандот», у піцерскім ТЮГу - «Канёк-гарбунок", у Купалаўскім тэатры - «Паўлінка», а ў нас - «Камедыя ...». Таму што, нягледзячы на тое, што спектакль ішоў 25 гадоў на сцэне нашага тэатра, запыт публікі на яго застаецца. Ды і не ўсе жыхары Гродна бачылі пастаноўку, - адказаў журналістам Генадзь Мушперт.Калі Вам цікава ўбачыць, што ў нас атрымалася, прыходзьце на прэм'еру новай старой «Камедыі...». Нават тыя, хто бачыў спектакль, не засумуюць і будуць прыемна здзіўлены! Яблыкі гарантуем!


