Прэс-канферэнцыя ў тэатры

     Учора ў тэатры адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная новай прэм'еры. Ужо ў бліжэйшыя выходныя гродзенцы змогуць зазірнуць у свет закулісся. Даведацца - ці падобныя артысты на звычайных людзей па-за сцэнай. На пытанні журналістаў адказалі рэжысёр-пастаноўшчык спектакля Генадзь Мушперт і акцёры Аляксандр Калагрыў і Аксана Плікус.
IMG_1387L
Генадзь Мушперт:
- Гледачам заўсёды цікава, чым акцёры адрозніваюцца ад звычайных людзей. Мы вырашылі прыадкрыць заслону і паказаць выварат тэатра. І, можа быць, у нас атрымацца адказаць на гэтае пытанне. Акцёры на самай справе «святыя пачвары». Бо тое, што ў звычайнага чалавека ў жыцці адбываецца спантанна, акцёры ўмеюць рабіць адвольна, не менш моцна і горача. Напрыклад - кахаць.
IMG_1398L
У пацверджанне слоў рэжысёра Аксана Плікус распавяла, як даведаўшыся пра смерць сяброўкі, яна спачатку ўскрыкнула, потым прысела, закрыла твар рукамі і заплакала.
- Нават у такую горкую хвіліну я зафіксавала ўсё - пачуцці, жэсты, эмоцыі ... У гэтым і ёсць пачварнасць нас, як акцёраў. Звычайны чалавек, даючы волю пачуццям, аддаецца цалкам любові, нянавісці, гору... А мы, як бы па-блюзнерску гэта не гучала, ўсё складваем ў сваю «скарбонку», каб потым, калісьці пры нагодзе, гэта выкарыстаць.
Генадзь Мушперт:
- Я б сказаў, што гэта не так ужо пачварна, таму што адбываецца міжволі. Бо робім мы гэта не адмыслова.
IMG_1389L
Аляксандр Калагрыў:
- На старарусскай мове акцёр - «блюзнер», а дзеянне - «блюзнерства».
Генадзь Мушперт:
- Так што мы - пачвары, але добрыя, сімпатычныя.
       Знакаміты драматург, мастак, акцёр і кінарэжысёр Жан Както ў 1940 годзе здзівіў Парыж новай п'есай "Святыя пачвары". Многім падалася занадта традыцыйнай інтрыга твора. Гэтая гісторыя пра свет тэатра, з якім Жан быў звязаны літаральна з дзяцінства; свет, вывучаны iм дасканала і прыняты, нягледзячы на ўсе яго ценявыя бакі.
Прымадона і гаспадыня парыжскага тэатра Эстэр знаходзіцца на піку прыгажосці, прызнання і славы. Яна любіць свайго мужа Фларана - героя-палюбоўніка, прэм'ера «Камеды Франсэз». Але гэты паспяховы саюз не можа выстаяць пад націскам маладой актрысы Ліян ...
Калі вас зацікавіла інтрыга спектакля, і вы хочаце даведацца, што ж будзе далей - прыходзьце ў тэатр 29, 30 верасня і 8, 26 кастрычніка.
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.