17 і 19 траўня на Вялікай сцэне адбылася прэм'ера спектакля «Час і сям'я». На думку гледачоў, спектакль выклікаў шмат эмоцый, разважанняў і, што асабліва парадавала, жаданне прыйсці і паглядзець пастаноўку яшчэ раз. Тэма сям'і не можа быць нецікавая для кожнага з нас. Кветкі і крыкі «Брава!» сталі пацвярджэннем таго, што нарадзіўся новы спектакль, які можа абудзіць пачуцці гледача, крануць самыя тонкія струны яго душы. Як гэта было, глядзіце ў фотасправаздачы.
