Постфестывальнае

    Спектакль «451 па Фарэнгейце» вярнуўся з фестывальнай паездкі з г.Бранска, пра якую мы распавялі вам раней. Трэба сказаць, што наш тэатр добра знаёмы Бранскаму гледачу. Да нядаўняга часу (па мерках старажылаў) абменныя гастролі паміж нашымі тэатрамі былі рэгулярнымі і нашы спектаклі карысталіся нязменным поспехам. Ці змяніўся глядач, як прымалі і што казалі крытыкі, мы даведаліся ў непасрэдных удзельнікаў падзей. Яны распавялі які добразычлівы бранскі глядач, як цёпла прымаў нашых артыстаў, што вельмі парадавала.
   Шмат добрых слоў сказана было журы фестывалю, якія былі аднадушнымі ў меркаванні, што наш спектакль нікога не пакінуў абыякавым. Гэта выяўлялася і ў глядацкіх авацыях па заканчэнні спектакля і ў абмеркаванні крытыкаў, якое адбылося непасрэдна пасля заканчэння. Былі адзначаны работы арт. А Калагрыва (брандмайстар Біці), арт. І. Уланава (Гай Мантэг), арт. Т. Вілімовіч (дзяўчына ). Адзначылі гэтак жа музычнае афармленне спектакля, што падкрэслівае - творчаму калектыву ўдалося стварыць ансамбль, у якім прагучаў кожны інструмент: рэжысёрская задума, акцёрскае выкананне, сцэнаграфія і дапаўняючая іх музыка, якая выступае самастойнай дзеючай асобай.
  Гэтыя кароткія гастролі парадавалі нашых артыстаў цёплым прыёмам і камфортнымі ўмовамі, што немалаважна для калектыву, улічваючы доўгі пераезд і хуткую зваротную дарогу. У гутарках з кіраўніцтвам і артыстамі бранскага тэатра прыемна было пачуць іх ўспаміны пра Гродна, пра яго прыгажосць і аб цёплых сустрэчах. Хочацца спадзявацца, што, можа быць, адновіцца дружба і ўзаемасувязь нашых тэатраў! Бо, як вядома, стары сябар лепш новых двух!
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (1 адзнак, сярэдняе: 5,00 из 5)
Загрузка...

Комментарии закрыты.