Сёння ў нас адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная прэм'еры спектакля «Вельмі простая гісторыя» паводле п'есы ўкраінскага драматурга Марыі Ладо. На сустрэчы прысутнічалі рэжысёр спектакля Аксана Машынкова, выканаўцы цэнтральных роляў Ігар Уланаў і Аляксандр Калагрыў і прадстаўнікі гродзенскіх СМІ.
- Пра што спектакль? - прагучала першае пытанне.

А. Машынкова:
- Гісторыя вельмі простая, якая можа здарыцца ў любым горадзе, любой вёсцы. Тэма агульнавядомая - каханне і нянавісць, жыццё і смерць. Чатыры ключавых словы... спадзяюся, што правільна прачытала п'есу. Некаторыя нашы грахі - гардыня, гнеў, могуць прывесці да, перш за ўсё, асобаснай праблемы. Старая гісторыя, старая крыўда ледзь не забіла дзіця. Гэта не казка, хоць тут героямі з'яўляюцца жывёлы. Гэта гісторыя пра тое, наколькі мы жывём у гармоніі з прыродай. Мы ўсе Божыя стварэнні. У дадзеным выпадку жывёлы дапамагаюць прыйсці чалавеку да думкі, што важней за ўсё жыццё, а не твае жарсці і твае жаданні. Дзеянне адбываецца ў хляве. Гэта, свайго роду, лобнае месца. Тут завязвалася гісторыя кахання маладых людзей, тут адбыліся падзеі, якія прывялі да трагедыі, што спыніла нянавісць.

А. Калагрыў аб сваёй ролі:
- Мой герой - абсалютна «правільны» фермер, які лічыць, што менавіта праца зрабіла з малпы чалавека. Чалавека, які павінен быць абсалютным гаспадаром становішча.
На пытанне, як ставіцца да сваёй ролі, адказаў:
- Асноўнае ў нашай профессіі - палюбіць свой персанаж. І ў майго героя ёсць якасцьі за якую яго можна паважаць - працавітасць.
Ці складана акцёру І. Уланаву эмацыйна, бо гуляе ён самазабойцу, як ён рыхтаваўся да гэтай ролі:

І. Уланаў:
- Гэтая роля - чарговы падарунак, якому я вар'яцкі ўдзячны. Роля вельмі цікавая, як і матэрыял. Толькі дзякуючы камандзе, партнёрам мы сабралі гэтую эмацыйную, нягледзячы на сваю назву «простую», на самай справе вельмі няпростую гісторыю. Таму што ўсё, што датычыцца ўзаемаадносін людзей - вельмі складана. Што тычыцца маёй ролі, то сусед, якога я ігарю, вядома, не святы. Чаму ён стаў анёлам? Ён быў чалавекам максімальна набліжаным да прыроды, які быў звязаны як з космасам, так і з зямлёй. Яго не цікавяць матэрыяльныя даброты. Яму больш важна, каб сонца свяціла ярчэй, каб жывёлы былі сыты, каб трава была зялёнай...
О. Машинкова:
- Жыццё - кола. Яно бясконцае. Дзень мінае, за ім абавязкова прыходзіць новы. Нішто не стаіць на месцы. Змяняюцца і нашы героі. Яны вучацца дараваць, разумець, кахаць... Гэта бясконца.
У спектаклі шмат прыёмаў, якія дапамагаюць перадаць гледачу тое, пра што хочам сказаць. Гэта і музычнае афармленне і сцэнаграфія, не кажучы пра акцёрскія працы. Ці атрымалася у нас перадаць галоўнае - вырашаць вам, шагоўныя гледачы.
Прэм'ера спектакля адбудзецца 9, 10, 22 і 23 чэрвеня.
Сюжэт аб апошняй прэм'еры 71-га тэатральнага сезона: