18 чэрвеня на вялікай сцэне мы сустракалі тэатр імя А.Венгеркі ў Беластоку са спектаклем "Помста" А.Фрэдро. Раней сустрэчы з польскімі артыстамі не былі для нас такой рэдкасцю. Прыём быў па-сяброўску цёплым. А вось доўгія апладысменты і крыкі "брава" былі не проста сяброўскімі. Яны сталі выразам удзячнасці і падзякі артыстам, рэжысёру і пастановачнай групе. Спектакль сапраўды цікавы і акцёрскай працай і рэжысёрскім рашэннем. Хацелася б, каб нашы творчыя сувязі аднавіліся і сустрэчы тэатраў сталі рэгулярнымі. На спектаклі прысутнічалі генеральны консул РП у г. Гродна Яраслаў Ксёнжэк. У знак падзякі трупе быў ўручаны кветакі ад консульства. З польскага боку спектакль прадставіў дырэктар тэатра Пётр Палтарак.





