Аб Тэатры…

     27 сакавіка Міжнародны дзень тэатра!
Да гэтай даты мы падрыхтавалі падарунак - новы фотапраект «Аб Тэатры...». Гэта праект «глядацкі», то бок вы ўбачыце тэатр у фотаздымках вачыма чалавека, які ўпершыню патрапіў за кулісы і са здзіўленнем выявіў, што ТЭАТР - не толькі сцэна. Гэта «бачны» і «нябачны» светы; гэта вялікі штат людзей, якія працуюць над спектаклем; цэхаў, якія ствараюць дэкарацыі і вобразы артыстаў; людзей, якія дапамагаюць існаваць такому вялікаму арганізму - адміністрацыя, людзі, якія абслугоўваюць будынак і г.д. Усіх аўтар паспрабавала адлюстраваць у сваіх здымках. І, вядома, галоўны чалавек - АКТОР. Бо без іх, без тых, хто прымушаюць нас часам смяяцца да слёз, часам плакаць і суперажываць, якіх вы любіце за іх талент, за тое, што яны выклікаюць часам невядомыя для вас саміх эмоцыі, НІКОЛІ не існавала б «святога дзеяння» пад назвай - ТЭАТР. Гэты праект - сумесны падарунак усім, хто тут служыць ад літаратурнай часткі тэатра і аўтара праекта Наталлі Салама.
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.