Новы год да нас імчыць... Вось-вось наступіць самая доўгачаканая пара дзяцей, а, значыць, нашых патэнцыйных маленькіх гледачоў. Як і кожны папярэдні год мы з нецярпеннем чакаем іх у тэатры. Рыхтуюцца святочныя ўпрыгажэнні фае, чакаем Дзеда Мароза з традыцыйнай навагодняй прыгажуняй-елкай, рэпетыруецца самы галоўны падарунак нашай дзятве - навагодняя казка. Пра што распавядуць артысты тэатра са сцэны? Якую гісторыю пакажуць на гэты раз? А самую чароўную! Самую чароўную, незвычайную гісторыю пра тое, як звяры ў лесе новы год сустракаюць! А пачуем мы яе з вуснаў Вожыка, Зайца і Вавёрачкі! Хіба гэта не цуд?! Ці шмат вам, спадары дарослыя, сустракалася ў жыцці размаўлялых звяроў! Як атрымалася мілым зверанятам выратаваць навагодняе свята, якое хацелі сапсаваць Баба Яга і цётачка Спякота. Бо ім зусім не хацелася, каб наступала зіма з яе выдатнымі падзеямі. Усё гэта вы даведаецеся, прыйшоўшы на наш спектакль. Ніякія хітрыкі злодзеек, якія выкралі мех з падарункамі, а ёлку ператварылі ў пальму, не дазволілі сапсаваць лясным жыхарам свята, бо сапраўдныя сяброўства дапамагае пераадолець усе перашкоды!
Па традыцыі ў фае дзяцей і дарослых чакаюць прадстаўленне ля елкі і сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай.
Па традыцыі ў фае дзяцей і дарослых чакаюць прадстаўленне ля елкі і сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай.