Наш тэатр працягвае гастраляваць па рэгіёнах вобласці. Учора мы зазірнулі ў Ваўкавыск. Гледачы ўбачылі дзве нашы пастаноўкі: дзіцячую казку "Слонік і месяц" і спектакль "Вельмі простая гісторыя". Рэакцыяй публікі на выступленне нашых артыстаў сталі доўгія апладысменты і цёплыя словы падзякі.





