У нас у гасцях былі дзеці – выхаванцы Панямуньскага дзіцячага дома. Яны наведваюць нашы дзіцячыя спектаклі, а сёння ім адкрыўся закулісны свет. З цікавасцю слухалі яны аповяд пра тэатр. Іх цікавілі пытанні аб тым, што трэба для таго, каб стаць артыстам, хто «прыдумляе» спектаклі, хто малюе эскізы? З захапленнем глядзелі на сцэну са «зваротнага» боку, пазнаўшы залу для гледачоў, у якой былі не раз. Сталярны, пашывачны, бутафорскі, дэкарацыйны цэха выклікалі ў іх жывую, па-дзіцячы непасрэдную цікавасць.





