У тэатры ў разгары навагоднія святы! Наперадзе Каляды і самае незвычайнае, але ад гэтага не менш любімае народам, свята - Стары Новы год! Таму працы ў нас не становіцца менш! Сёння ў вас ёсць унікальная магчымасць зазірнуць за кулісы і ўбачыць, што адбываецца «па той бок» заслоны... Толькі вельмі ціхенька, за кулісамі нельга шумець, гучна размаўляць і хадзіць «з абцаса»...
