Сёння на нашай ёлцы запаліліся навагоднія агні! Мы сустрэлі першых «навагодніх» гледачоў! Вясёлы ранішнік з гульнямі і карагодамі стварыў святочны настрой усім. Не пакінуў абыякавым і галоўны падарунак Дзеда Мароза - казка «Мароз Іванавіч». Цудоўная гісторыя пра тое, як злая мачаха, яе лянівая дачка і добрая падчарка атрымалі кожная па сваіх заслугах. «Заснежаныя» дэкарацыі дапамаглі трапіць у атмасферу сапраўднага навагодняга чарадзейства.
Падрыхтоўка да свята - напружаны перыяд для тэатра, але ўсе складаныя моманты цьмянеюць перад шчырымі эмоцыямі дзяцей! А хто ж калі не дзеці са сваёй шчырай радасцю і верай, створаць святочны настрой!
З надыходзячым Новым годам!