Учора запаліліся агні на нашай навагодняй елцы! Мы сустрэлі першых «навагодніх» гледачоў! Імі сталі навучэнцы школ і дзеці-інваліды з цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а так жа першасная арганізацыя Грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам». Вясёлыя гульні, карагоды і галоўны падарунак - навагодняя гісторыя ад Дзеда Мароза, у якой бралі актыўны ўдзел маленькія гледачы. Падрыхтоўка да свята - напружаны перыяд для тэатра, але ўсе складаныя моманты цьмянеюць перад шчырымі эмоцыямі дзяцей! А хто ж калі не дзеці са сваёй шчырай радасцю і верай створаць святочны настрой! З надыходзячым Новым годам!
- Як стаць Снягуркай, 2018
- Як стать Снягуркай, 2018
- Як стать Снягуркай, 2018
- Як стать Снягуркай, 2018