Вы звярнулі ўвагу на «замёршы» рэпертуар тэатра? Так ўсё таму, што мы былі на гастролях! Чатыры дні (гэта без дарогі!) Гомельскі глядач апладыраваў нашым артыстам! Які поспех мы там мелі! І гэта нягледзячы на некаторыя нязручнасці! То сцэна занадта маленькая (як у моладзевым тэатры), то велізарная (гарадскі цэнтр культуры). Вядома, таленту нашых артыстаў гэта ніколькі не перашкодзіла, складаней было ўсталяваць дэкарацыю, выставіць святло, але мы ўсё пераадолелі! І сведчаннем таму былі авацыі гледачоў пасля кожнага спектакля! Радавалі гамяльчан спектаклямі «451 па Фарэнгейце», камедыяй «Sex, любоў і падаткі» (рэж. Генадзь Мушперт), «Вельмі простая гісторыя» (О.Машынкова) і казкай для дзяцей «Слонік і Месяц» у пастаноўцы зноў жа О.Машынковой .
Ужо заўтра мы чакаем вас на спектакль «Свабод
ная пара» ў вялікай зале тэатра.