Тэатр... Свет шматгранны, таямнічы, вабны і інтрыгуючы! Святло рампы, музыка, заслона... І, нарэшце, на сцэне тыя, хто не перастае нас здзіўляць, захапляць. Тыя, хто прымушае нас пляскаць у далоні, плакаць, смяяцца, словам, перажываць усе эмоцыі – “Эмоцыі тэатра”, “Святло і цені”... Усё гэта было. Але не вычэрпваецца наша фантазія і мы працягваем знаёміць вас з вашымі кумірамі! Каляндар прадстаўляе ці ледзь не галоўную тэму ўсіх п'ес. Ды што там п'ес! Ўсяго жыцця! Такім чынам, любімыя артысты ў новым праекце тэатра “Мужчына! Жанчына! Жыццё!”