Трохдзённыя майстар-класы па сцэнічнаму маўленню праходзяць ў сценах нашага тэатра. З аўторка па чацвер людзі “гаворачых” прафесій могуць удасканаліць ўменне хутка, выразна вымаўляць тэксты і правільна ставіць лагічныя націскі пад кіраўніцтвам санкт-пецярбургскага выкладчыка. Такой унікальнай магчымасцю адпрацаваць тэхніку маўлення на практыцы вырашылі скарыстацца артысты гродзенскіх тэатраў і студэнты тэатральных студый. Марына Смірнова, вядомы на ўсю Расію педагог, у Гродне дае майстар-клас ўпершыню.
Тры дні ў фармаце напружанага інтэнсіву ўдзельнікі зіогуць асвоіць асновы дыкцыі і артыкуляцыі, фанацыйнага дыхання і голасавядзення, працавалі з рэзанаторнай сістэмай. Марына Смірнова дала вектар для будучага развіцця кожнаму наведвальніку майстар-класаў. Паводле яе меркавання, без жывога практычнага матэрыяла сцэнічнага маўлення, без працяглых заняткаў артыкуляцыйнай размінкай праца артыста губляе сэнс, становіцца бруднай.
Нагадаем, Марына Смірнова – прафесар кафедры сцэнічнага маўлення Расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў, трэнер па тэхніцы маўлення на тэлеканалах і радыёстанцыях Санкт-Пецярбурга. У прафесіі – больш за 25 гадоў. Праз яе ўрокі прайшлі дзясяткі будучых артыстаў і рэжысёраў як драматычнага тэатра, так і тэатра лялек, эстрады, а таксама шэраг тэлерадыёвядучых. У прафесійных колах выкладчык вядома дзякуючы навуковым артыкулам, манаграфіям, дысертацыі. А папулярнасць у шырокага кола чытачоў Марына Смірнова заваявала кнігамі “Скорагаворкі ў маўленчым трэнінгу”, “Што патрэбна ведаць пра вершы” і “Трэнінг дыкцыі тэлерадыёвядучага”.