У нядзелю, 22 снежня, на малой сцэне тэатра адбыўся Калядны паказ тэатральнай школы-студыі «Турандот». Прадстаўленне сабрала поўную залу. У двухгадзінную праграму ўвайшлі: маўленчs трэнінг, танец «Неразлучныя сябры», верш «Хрустальная ваза», казкі «Спадарыня Мяцеліца», «Ваня, Ніка і смех», «Лялька Каляднай дзяўчынкі», «Вялікая Футравая Папа», інсцэніроўка апавяданняў Н. Тэфі «Аб дзённіку», «Дэманічная жанчына», урывак з п'есы «Жаночае пытанне». Асабліва расчуліла гледачоў літаратурная кампазіцыя на аснове твораў К. Чукоўскага ад самай малодшай групы.





