Зноў фестываль!

     22 мая калектыў нашага тэатра адпраўляецца ў Расію. У Бранску адкрываецца XXIII міжнародны фестываль "Славянскія тэатральныя сустрэчы". Ён збярэ 13 тэатральных калектываў з Масквы, Кастрамы, Санкт-Пецярбурга, Арла, Данецка, Гомеля, Луганска ...
Наш тэатр пакажа спектакль "451 па Фарэнгейце" паводле рамана Р. Брэдберы. Рэжысёр - Генадзь Мушперт. Фестываль заняў трывалае месца на тэатральнай карце Расіі і з'яўляецца аўтарытэтным форумам тэатральнага мастацтва славянскіх дзяржаў.
Мы жадаем нашай творчай групе лёгкай дарогі, добрага гледача і, вядома, поспеху!

1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.