Зноў у дарогу.

     Зусім нядаўна мы вярнуліся з Брэста. Але нам на месцы не сядзіцца. І вось мы зноў у дарозе. На гэты раз прыехалі ў Маладзечна. Мы падрыхтавалі для маладзечанскай публікі спектаклі "Sex, каханне і падаткі", "Вельмі простая гісторыя", а таксама дзіцячую казку "Поры года".
    Хочацца адзначыць, што маладзечанцы заўсёды вельмі цёпла сустракаюць нашы пастаноўкі. Так было і на гэты раз.
    Але і наша сцэна не пустуе ў гэтыя дні. Калегі з Мінскага абласнога драматычнага тэатра прадставілі гродзенскаму гледачу пастаноўкі "Сямейны партрэт са староннім", "Каханне. Сабак@Кропка.ru" і дзіцячую казку аб правілах пажарнай бяспекі "Непаслухмяная запалка".
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.