Зноў аб прыемным

     Учора, 10 кастрычніка, у Мінску адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры. Месцам падзей стаў “Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння”. Наш тэатр адзначаны дзвюмя ўзнагародамі. У намінацыі “Тэатральнае мастацтва” калектыў гродзенскага драматычнага тэатра стаў лаўрэатам Прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў сферы культуры і мастацтва. Таксама высока адзначаны ўнёсак Людмілы Волкавай, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь, у развіццё айчыннага тэатральнага мастацтва. Актрыса атрымала Ганаровую грамату Міністэрства культуры.
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.