Заслужаная ўзнагарода

6 кастрычніка ў Малой зале Палаца Рэспублікі з нагоды святкавання Дня работнікаў культуры на ўрачыстай цырымоніі былі ўручаны ўзнагароды работнікам сферы культуры. Калектыў нашага тэатра быў адзначаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства і значны ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры.
Дырэктару тэатра, Ігару Гедзiчу, быў уручаны нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.