Віншаванні дырэктара тэатра

     Дарагія сябры і калегі!
Віншую вас з надыходзячым Новым годам і Калядамі!
Мы вельмі ўдзячныя вам за тое, што ў нас былі поўныя залы, за тое, што вы праяўлялі столькі ўвагі да нашай творчасці, што былі разам з намі і дазволілі падарыць вам часцнку нашай цеплыні.
Мы дзякуем вам за ўсе эмоцыі і радасць, якімі вы напаўняеце наш тэатральны дом. Таму што дом - гэта людзі, гэта добрыя твары і адкрытыя сэрцы.
У Новым годзе Тэатр з усёй тэатральнай гарачлівасцю і шчырасцю жадае вам натхнення, любові і святла. Хай на сцэне вашага жыцця не будзе месца трагедыям, побач аказваюцца годныя і таленавітыя партнёры, а лёс, як надзейны суфлер, заўсёды падказвае правільнае рашэнне.
Я хачу пажадаць ў гэтыя чароўныя пераднавагоднія дні, каб у вас заўсёды была мара, і каб вы знаходзілі ў сабе сілы яе выканаць.
І яшчэ, мне здаецца, трэба звяртаць больш увагі на дзяцей і старых, таму што гэта самае галоўнае ў жыцці. Яны чакаюць ад нас дапамогі, а трэба ім зусім няшмат: увага і клопат.
Я жадаю ўсім нам шчасця, спакою і ўпэўненасці ў сабе!
Беражыце сябе, любіце сябе і любіце Тэатр!
З Новым годам і Калядамі!
Дырэктар тэатра, Ігар Гедзіч
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.