Учора, 11 кастрычніка, у Гродзенскім каледжы мастацтваў адбылося абласное ўрачыстае мерапрыемства і святочны канцэрт, прысвечаны дню работнікаў культуры. Нам пашанцавала! Нягледзячы на наша прафесійнае свята, якое адзначаецца ва ўсім свеце 27 сакавіка, мы атрымліваем ўзнагароды і віншаванні і ў дзень работнікаў культуры, так як тэатр яе неад'емная частка. Ўчорашні дзень не стаў выключэннем!

Заслужаныя ўзнагароды атрымалі артыст Аляксей Станога, які быў адзначаны Ганаровай граматай абласнога ўпраўлення культуры, а артыстка балета Вікторыя Бальцэр атрымала Падзячнае пісьмо старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.

Ну, а ўвесь калектыў быў адзначаны Ганаровай граматай Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму за шматгадовую добрасумленную працу, высокае выканаўчае майстэрства, значны ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва і ў сувязі з прафесійным святам.

Карыстаючыся выпадкам віншуем калег-тэатралаў і ўсіх работнікаў культуры! Жадаем новых ідэй, магчымасцяў іх выканання і творчых перамог!!!
