Скончаны навагодні марафон... Цішыня ў фае і за кулісамі... Стала нават неяк трошачкі сумна... Але гэта зусім ненадоўга! Яшчэ ў галаве не змоўклі дзіцячыя галасы на ранішніках, а ўжо новае размеркаванне, новыя ролі і новы рэжысёр! Г. Ібсэн - цікавы, сур'ёзны матэрыял. Штосьці чакаць нам 9 сакавіка - менавіта тады адбудзецца прэм'ера спектакля «Калі мы, мёртвыя, абуджаемся» у пастаноўцы запрошанага рэжысёра Саўлюса Варнаса...






