Сёння ў нашым тэатры ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» адбылася губернатарская ёлка.
На сустрэчу з Дзедам Марозам прыйшлі 580 дзяцей з усёй Гродзенскай вобласці. Вясёлае навагодняе прадстаўленне ўбачылі лаўрэаты стыпендыі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пераможцы розных алімпіяд і конкурсаў, фестываляў, спаборніцтваў, выдатнікі вучобы, дзйці з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, а таксама дзеці са шматдзетных сем'яў і выхаванцы школ-інтэрнатаў.
У фае тэатра гасцей свята сустракалі казачныя героі. Разам яны гулялі, танцавалі, вадзілі карагод вакол навагодняй прыгажуні-елкі.
На свяце прысутнічалі ганаровыя госці: старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Васільевіч Краўцоў і намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Андрэевіч Лісковіч. Звяртаючыся да дзяцей, Уладзімір Васільевіч падзякаваў усім за дасягненні ў вучобе, творчасці і спорце, а таксама пажадаў дзецям далейшых поспехаў, дабра, міру і дабрабыту ў 2019 годзе.
У канцы свята ўсіх чакаў прыемны сюрпрыз: ад імя старшыні Гродзенскага аблвыканкама ўсім гасцям губернатарскай елкі ўручылі салодкія падарункі.