Гадзіна Зямлі 2020

      Наш тэатр далучыўся да акцыі "Гадзіна Зямлі", якая адбылася 28 сакавіка 2020 года.
Гадзіна Зямлі - гэта міжнародная акцыя, падчас якой Сусветны фонд дзікай прыроды заклікае выключыць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. У гэты ж час згасае падсвятленне самых вядомых будынкаў і помнікаў свету.
Наша краіна прымае ўдзел у акцыі ўжо ў 12-ы раз. Мэта Гадзіны Зямлі не ў тым, каб зэканоміць электрычнасць. Дадзеная акцыя - гэта сімвал беражлівых адносін да прыроды. З году ў год гэта мерапрыемства дазваляе прыцягнуць увагу да неабходнасці адказнага стаўлення да прыроды.
Сёння Гадзіна Зямлі - гэта самая масавая экалагічная акцыя на планеце. У мінулым годзе ў ёй прыняло ўдзел больш за 2 мільярды чалавек з 188 краін свету.
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.