Віншуем Алу Лук’янаву з юбілеем!

   У гэтыя выхадныя, 14 сакавіка, святкуе юбілей выдатная актрыса нашага тэатра Ала Давыдаўна Лук'янава.
     Яна з'яўляецца найстарэйшым членам калектыву. Болей 40 гадоў артыстка дорыць жар сваёй душы, талент і любоў гледачу. Валодаючы яркай творчай індывідуальнасцю, багатай творчай фантазіяй, тонкім пачуццём гумару яна стварыла каля 70 роляў рознага плана. Складана вылучыць ролю, якая найбольш дакладна падкрэслівала б талент актрысы – усе яны насычаныя, яркія, смешныя і трагічныя.
     Ала Давыдаўна!
     Са святам!
  Хай споўніцца ўсё добрае, пра што марыцца. Здароўя Вам, радасці, аптымізму і невычэрпнай жыццёвай і творчай энергіі.
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.