Вяртанне імёнаш. Мікалай Раманаў

    Разглядачы тэатральныя праграмкі 40-х і 50-х гадоў, далёка не заўсёды ведаеш, хто стаіць за надрукаванымі імёнамі. Фотаздымкаў спектакляў тых часоў захавалася няшмат, некаторыя з іх не падпісаныя. Таму заўсёды радасна, калі ў імёнаў з'яўляюцца твары. Так адбылося і на гэты раз. Да нас у тэатр звярнуўся журналіст Сяргей Трафілаў. Ён працаваў над матэрыялам пра лёс акцёра Мікалая Раманава, вядомага па ролі шэфа ў фільме "Дыяментавая рука". Аказалася, у канцы 1940-х ён некалькі гадоў служыў у нашым тэатры. У архіве нам удалося знайсці праграмкі, газетныя артыкулы і іншыя дакументы, якія тычацца гродзенскага перыяду жыцця вядомага артыста.
Больш падрабязна чытайце ў газеце "Камсамольская праўда" па спасылцы: https://www.kp.by/daily/27147/4241438/?fbclid=IwAR0oTCRpH0DPP4lOk8sZ-TCA0DwGVm0hu9oeWgpq0l5ra_xk96Ug0yzFyG8
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.