Выстава сцэнаграфіі адкрылася

    Рыхтуючыся да 70-годдзя тэатра, мы вырашылі адсланіць тэатральную заслону і паказаць нашым гледачам некаторыя таямніцы закулісся. У канцы верасня адбылася прэм'ера спектакля «Святыя пачвары» паводле п'есы французскага драматурга Жана Както. П'еса распавядае пра закуліснае жыццё акцёраў, пра камічныя і драматычныя моманты з жыцця «святых пачвараў».

IMG_1973L    Многія гродзенцы ўжо змаглі пазнаёміцца з выставай "Драме - 70. Рэтраспектыва". Экспазіцыя прысвечана гісторыі Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. На ёй прадстаўлены фота спектакляў і непасрэдна гісторыя нашага тэатра.

IMG_1981L

    Мы вырашылі на гэтым не спыняцца. Учора на паркеце Вялікай залы адкрылася новая выстава сцэнаграфіі. Галоўны мастак тэатра Таццяна Сакалоўская і мастак-пастаноўшчык Надзея Бялова прадставілі макеты дэкарацый і эскізы касцюмаў некаторых сваіх спектакляў. Гледачы пазнаюць сярод работ як спектаклі сённяшняга рэпертуару, так і самыя яркія пастаноўкі мінулых гадоў.

IMG_1961L

    Таццяна Сакалоўская:
 - Гэтая выстава важная была для нас саміх, для тэатра: успомніць, што было зроблена, з кім мы працавалі. У некаторых эскізах касцюмаў лёгка адгадваюцца акцёры, якіх ужо, на жаль, няма з намі. Гэта Аляксандр Марцынюк, Алена Гайдуліс ...
    Ігар Гедзіч:
- Выстава гэтая не будзе перманентнай, у ёй абавязкова з'явяцца новыя экспанаты. Да прыкладу, ужо да ўрачыстага вечара з нагоды 70-годдзя драмтэатра плануецца прадставіць некалькі асабліва цікавых касцюмаў. А ў перспектыве на паркеце будуць праходзіць выставы не толькі звязаныя з тэатрам.

     У Беларусі выставы сцэнаграфіі праходзяць даволі рэдка, раз у некалькі гадоў. Мы плануем, што ў гледачоў будзе магчымасць азнаёміцца з нашай экспазіцыяй да канца года.

     Убачыць рэпартажы з адкрыцця выставы можна перайшоўшы па спасылках:

ТРК "Гродна"

"Гродна Плюс"

 

1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.