Быў месяц май…

     4 мая, напярэдадні святкавання 74-х угодкаў Вялікай Перамогі на малой сцэне тэатра адбыўся канцэрт «Быў месяц май». Гэты канцэрт працяты памяццю аб той страшнай вайне. Мы размаўлялі пра тое, пра што нельга маўчаць, пра тое, што павінны памятаць, пра тое, з чаго складаецца Перамога! Гэта не толькі «Майскі вальс», бэз і ордэны і медалі на грудзях ветэранаў. Гэта цяжкія дні ў акопах, гэта падпаленыя пікіруючыя самалёты, холад і смага, бамбёжкі, пахаванкі і гора маці, якія страцілі дзяцей. Гучалі вершы пра вайну і песні, якія вось ужо 74 гады грэюць нам душу і выклікаюць шчымлівай журбою!
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.