Асобы тэатра

    Відавочна, тэатр - гэта не толькі акцёры на сцэне. Стварэнне спектакляў - складаны і шматгранны працэс, у якім удзельнічае мноства людзей.
Але гледачы, як правіла, не задумваюцца пра гэта. Таму мы вырашылі пазнаёміць вас, сябры, з тымі, хто застаецца за кулісамі, чыя праца не менш важная, чым праца саміх акцёраў.
Знаёмцеся, сёння ў нашай новай рубрыцы "Асобы тэатра" галоўны адміністратар Ларыса Кавальчук.
Колькі гадоў у тэатры: 20 гадоў
Як патрапіла ў тэатр: з самага дзяцінства наведвала тэатр. Глядзела многія пастаноўкі, ведала многіх акцёраў. Таму месца працы было не выпадковым.
Чым займаецеся ў тэатры: арганізацыя работы па падрыхтоўцы глядзельнай залы да прыёму гледачоў, сустрэча артыстаў, якія прыязджаюць на гастролі, своечасовае распаўсюджванне рэкламы.
Самая яркая падзея за час працы: паездка на фестываль у Санкт-Пецярбург "Сустрэчы ў Расіі" ў 2012 годзе, дзе спектакль "Палёт над гняздом зязюлі" атрымаў галоўную ўзнагароду - прэмію імя Кірылы Лаўрова.
Любімыя спектаклі: "Рок-канцэрт з Рыгорам Горыным", "Палёт над гняздом зязюлі", "451 па Фарэнгейце".
Што Вам больш за ўсё падабаецца ў сваёй працы: занятасць і запатрабаванасць, заўсёды трэба быць у тонусе.
Пажаданні тэатру: працвітання, аншлагаў і надзей.
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.