Асобы тэатра

Сёння ў праекце "Асобы тэатра" наш галоўны інжынер. Яўген Яўгенавіч Трокель.
1. Колькі гадоў у тэатры: 11 гадоў.
2. Як трапіў у тэатр: З'яўляючыся супрацоўнікам іншай арганізацыі, займаўся частковым абслугоўваннем электраабсталявання тэатра на дагаворнай аснове. Затым па прапанове дырэктара (Рыгора Васільевіча Маркаўца) уладкаваўся ў тэатр інжынерам-энергетыкам. У 2014 годзе мне прапанавалі пасаду галоўнага інжынера.
3. Чым займаецеся ў тэатры: Кірую службай па абслугоўванні ўсіх энергасістэм і водазабеспячэння, і таксама кантролем за падтрыманнем ў спраўным стане.
4. Самая яркая падзея за час працы: Урачыстае закрыццё сезона з удзелам усяго калектыву тэатра.
5. Любімыя спектаклі: Люблю ўсе спектаклі ў выкананні трупы тэатра. Ад камедыі да трагедыі.
6. Што Вам больш за ўсё падабаецца ў сваёй працы: Калектыў.
7. Пажаданні тэатру: Дружнага калектыву, разнапланавага рэпертуару, запатрабаванасці ў гледача. А мы са свайго боку забяспечым бесперабойную працу ўсіх сістэм і механізмаў.
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.