Асобы тэатра

Працягваем нашу рубрыку "Асобы тэатра". Знаёмцеся, начальнік реквізітарскага ўчастка Алена Мілінкевіч.
1. Колькі гадоў у тэатры: 17 гадоў
2. Як трапіла ў тэатр: Параіла мама, часова ... Але аказалася, няма нічога больш пастаяннага, чым часовае ...
3. Чым займаецеся ў тэатры: Сумесна з падначаленымі займаюся падрыхтоўкай рэквізіту і прадуктаў да паказу спектакля, а таксама адказваю за захоўванне дадзеных рэчаў, дробны рамонт.
4. Самая яркая падзея за час працы: Урачысты вечар да 65-годдзя тэатра (у 2012 годзе). Тады на вялікай сцэне ўшаноўвалі не толькі акцёраў, але і супрацоўнікаў. Вечар быў напоўнены масай станоўчых эмоцый, мяне перапаўняла пачуццё гонару за тое, што служу ў такім выдатным калектыве.
5. Любімыя спектаклі: «Палёт над гняздом зязюлі», «Шынель», «Час і сям'я».
6. Што Вам больш за ўсё падабаецца ў сваёй працы: Зносіны з цікавымі людзьмі.
7. Пажаданні тэатру: Аднаўлення і росквіту.
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.