Асобы тэатра

Сёння ў нашай новай рубрыцы «Асобы тэатра» загадчык музычнай часткі. Знаёмцеся, Анатоль Кандыба.
1. Колькі гадоў у тэатры: 35 гадоў, за якія было пастаўлена больш за 80 аўтарскіх спектакляў.
2. Як трапіў у тэатр: Пасля заканчэння інстытута культуры быў запрошаны ў Пермскі акадэмічны тэатр драмы, затым, у 1986 годзе, у Гродзенскі абласны драматычны тэатр.
3. Чым займаецеся ў тэатры: Стварэнне поўнай фанаграмы спектакля, уключаючы аўтарскую музыку, шумы, гукавыя эфекты, аранжыроўкі і запісы акцёраў. Падрыхтоўка сцэнарыяў і пастаноўка музычных праграм.
4. Самая яркая падзея за час працы:
- праца над першым у Гродна аўтарскім мюзіклам "Дэкамерон" ў пастаноўцы Мадэста Абрамава ў 1986 годзе, а таксама над мюзіклам «Сабакі» ў пастаноўцы Сяргея Палешчанкова ў 2000 годзе;
- стварэнне і праца ў арт-рок гурце «Тэатр»;
- аўтарскія праекты з камерным аркестрам Гродзенскай капэлы (сумесна з мастацкім кіраўніком Уладзімірам Борматавым);
5. Любыя спектаклі: «Рок-канцэрт з Рыгорам Горыным», «Палёт над гняздом зязюлі», «Дэкамерон», «Сабакі», «Ён і яна», «Хто баіцца Верджыніі Вульф», «Чалавек з зоркі», «Маналог », «... па-французску пра каханне! »
6. Што Вам больш за ўсё падабаецца ў сваёй працы: Разнастайнасць творчых задач і праца з цікавымі людзьмі.
7. Пажаданні тэатру: Самабытных работ, цікавых рэжысёраў, таленавітых акцёраў, гледача, які разумее і любіць тэатр .
1 Зорка2 Зорка3 Зорка4 Зорка5 Зорка (Пакуль адзнак няма)
Загрузка...

Комментарии закрыты.