«Камедыя - гэта самы сумленны жанр» С.Ю. Юрскі
«Мы ставім камедыю, пры чым абсалютную» - сказаў галоўны рэжысёр тэатра, ён жа рэжысёр прэм'ернага спектакля Генадзь Мушперт на прэс-канферэнцыі гродзенскім СМІ.
29,30 верасня мы яе сыгралі. І атрымалі пацверджанне таму, што камедыя сапраўды АБСАЛЮТНАЯ! Поўныя залы на абедзвюх прэм'ерах! Не засталося гледача абыякавага і абыякавым да таго, што адбываецца на сцэне! Акцёраў сустракалі апладысментамі, а несуцішны смех нават абцяжарваў працу гукавога цэха, бо не чутны былі рэплікі акцёраў, што, трэба сказаць, не засмучала, а парадавала нас! Ды і спектакль па часе ішоў на некалькі хвілін даўжэй - артысты чакалі пакуль сціхнуць бурныя апладысменты і «выбухі» рогату, каб працягнуць сцэну. Адчуваючы такую падтрымку залы, такую магутную зваротную сувязь акцёры выдавалі «на гара» сваё майстэрства, уключаючы асабістае пачуццё гумару! Увогуле, усе павесяліліся на славу! Супала ўсё - настрой артыстаў, настрой гледачоў і, як той казаў, месца і час!
Руслан Якубцевич (глядач): «Выдатная камедыя! Даўно так не смяяліся! Атрымалі сапраўднае задавальненне! Цудоўна працуюць акцёры, - гэта водгук гледача, пры чым сур'ёзнага і ўдумлівага, які наведвае тэатры Масквы, Берліна, Вены. - Гэта той выпадак, калі з тэатра выходзіш з зарадам і якасным пазітывам».
Прыходзьце, мы падзелімся з вамі!
- Sex, каханне і пдаткі, 2018
- Seks, падаткі і каханне, 2018
- Seks, каханне і падаткі, 2018 год
- Seks, падаткі і каханне, 2018
- Seks, каханне і падаткі, 2018