
- Калі мы, мёртвыя, абуджаемся, 2019
- Калі мы, мёртвыя, абуджаемся, 2019
- Калі мы, мёртвыя, абуджаемся, 2019
- Калі мы, мёртвыя, абуджаемся, 2019
Сакавік выдаўся багатым на падзеі. «Чароўны дарунак» – так называецца выстава касцюмаў, якая адкрылася 5 сакавіка. Прадстаўлены касцюмы з аднайменнай казкі, рэжысёр – Віктар Сакалоўскі, мастак- пастаноўшчык – Таццяна Сакалоўская. Праца мастачкі была ўдастоена дыпломам VI Маскоўскага міжнароднага тэлевізійна-тэатральнага фестывалю «Ажыўшая казка» у намінацыі «За мастацтва сцэнаграфіі».
27 сакавіка Міжнародны дзень тэатра!
Чатыры дні красавіка гомельскі глядач апладыраваў нашым артыстам! Які поспех мы там мелі! Сведчаннем таму былі авацыі гледачоў пасля кожнага спектакля! Радавалі гамяльчан спектаклямі «451 па Фарэнгейце», камедыяй «Sex, каханне і падаткі» (рэж. Генадзь Мушперт), «Вельмі простая гісторыя» (рэж. О.Машынкова) і казкай для дзяцей «Слонік і Месяц» у пастаноўцы зноў жа О.Машынковай.
17 і 19 траўня на вялікай сцэне адбылася прэм'ера спектакля «Час і сям'я» у пастаноўцы Генадзя Мушперта. На думку гледачоў спектакль выклікаў шмат эмоцый, разважанняў і, што асабліва парадавала, жаданне прыйсці і паглядзець пастаноўку яшчэ раз. Тэма сям'і не можа быць нецікавая для кожнага з нас.
- Час і сям’я, 2019
- Час і сям’я, 2019
- Час і сям’я, 2019
- Час і сям’я, 2019
Гродзенскі абласны драматычны тэатр панёс незаменную страту ў 2019 годзе. 21 траўня не стала заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Мікалая Генадзьевіча Емяльянава.

- Поры года, 2019 г.
- Поры года, 2019
- Поры года, 2019

- Грошы як дождж, 2019
27 верасня на Малой сцэне тэатра адбылася прэм'ера новага старога спектакля. У год свайго 25-годдзя на сцэну ў абноўленым выглядзе вярнуўся спектакль «Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і Чорта, які страціў сэнс існавання». Гледачы ўбачылі новую сцэнаграфію і касцюмы (мастак Надзея Бялова), новы акцёрскі склад. Дарэчы, спектакль быў паказаны ў рэжыме онлайн па гарадскому тэлеканалу «Гродна +».
- Камедыя пра нешчаслівага селяніна…, 2019
- Камедыя пра нешчаслівага селяніна, 2019
- Камедыя пра нешчаслівага селяніна…, 2019
10 кастрычніка, у Мінску адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры. Наш тэатр уганараваны дзвюма ўзнагародамі. У намінацыі «Тэатральнае мастацтва» калектыў гродзенскага драматычнага тэатра стаў лаўрэатам Прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў сферы культуры і мастацтва. Таксама высока адзначаны ўклад Людмілы Волкавай, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь, у развіццё айчыннага тэатральнага мастацтва. Актрыса атрымала Ганаровую грамату Міністэрства культуры.
Тэатр... Свет шматгранны, таямнічы, вабны і інтрыгуючы! Святло рампы, музыка, заслона... І, нарэшце, на сцэне тыя, хто не перастае нас здзіўляць, захапляць. Тыя, хто прымушае нас пляскаць у далоні, плакаць, смяяцца, словам, перажываць усе эмоцыі. «Эмоцыі тэатра», «Святло і цені»... Усё гэта было. Але не вычэрпваецца наша фантазія! Пад заслону 2019 года мы працягваем знаёміць гледачоў з іх кумірамі! У свет выйшаў новы тэатральны каляндар. У ім адлюстравана ледзь не галоўная тэма ўсіх п'ес. Ды што там п'ес! Ўсяго жыцця! Такім чынам, любімыя артысты ў новым праекце тэатра «Мужчына! Жанчына! Жыцьцё!».