Чорт і баба | ПРЕМЬЕРА

Чорт и баба. бд

Францішак Аляхновіч

«Чорт і баба»

Жанр: Камедыя
Рэжысёры-пастаноўшчыкі: Аксана Машынкова, Вольга Багдановіч
Мастак-пастаноўшчык: Ірына Шабаценка
Музычнае афармленне: Анатоль Кандыба, Арцём Багдановіч
Балетмайстар: Яўгеній Якуш

 

П’еса Францішка Аляхновіча «Чорт і баба» — гэта вясёлая камедыя-жарт, у якой праз простыя, але жывыя вобразы раскрываецца барацьба паміж чалавечымі слабасцямі і мудрасцю. Галоўныя героі — баба і чорт — узаемадзейнічаюць у нечаканай сітуацыі, што прымушае задумацца пра жыццёвыя каштоўнасці, чалавечыя памылкі і ўменне смяяцца над імі.

Гэты спектакль вабiць сваёй лёгкасцю і глыбінёй адначасова. У ім ёсць і гумар, і мудрасць, і крыху таямніцы. Жарты і дыялогі ў спектаклі выклікаюць смех і спрыяюць разважанню пра тое, як зайздрасць і плёткі навакольных нас людзей могуць парушыць сямейнае счасце.

Спектакль перадае непаўторную атмасферу беларускага народнага каларыту і гумару, служыць звяном якое аб’ядноўвае пакаленні і нагадвае пра важнасць чалавечнасці, дабрыні, кахання і веры адзін ў аднаго, і толькі тады ніхто не зможа прынесці разлад у вашу хату.

 

У спектаклі задзеяны:
Аксана Машынкова,
Дар’я Валошка,
Кацярына Нікалаенка, Сяргей Саўко,
Валерый Бабкін,
Дзмітрый Рубель,
Мікіта Сукач

Спектакль на беларускай мове.

Прэм’ера 26,27 верасня 2025 г.

Абмежаванне па ўзросце: 16+