Цмок, Ох і цудоўная табакерка | ПРЕМЬЕРА

Цмок. Финал2улыбка2 БЕЗ ДАТЯна Ходкевич

Жанр: Казка
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аксана Машынкова
Мастак-пастаноўшчык: Юлія Галенеўская
Кампазiтар: Арцём Багдановiч
Музычнае афармленне: Анатоль Кандыба
Балетмайстар: Яўгеній Якуш

Ці можа чалавек з добрым сэрцам і вострым розумам пераадолець перашкоды і перамагчы зло? Безумоўна!
Калі побач мудры Кот, як у Янкі, можна не проста абхітрыць Цмока, але і здабыць каханне Прынцэсы! Той, хто чулы да чужой бяды, заўсёды сустрэне верных сяброў, і той, хто валодае кемлівасцю, абавязкова знойдзе шлях да мэты – асабліва, калі пад рукой ёсць чароўная дудачка і табакерка.
Гэта казачная гісторыя, напоўненая танцамі і спевамі, зацікавіць не толькі юных гледачоў, але і дарослых. Яркае каларытнае рашэнне, нацыянальныя традыцыі і гучанне народных інструментаў напоўняць пастаноўку родным і блізкім нашаму сэрцу сэнсам!

Ролі выконваюць:
Уладзіслаў Конан,
Мікіта Сукач,
Сяргей Саўко,
Расціслаў Чарнецкі,
Яўген Кузьменкоў,
Ангеліна Мандрык,
Дар’я Валошка,
Валерый Сакач,
Вікторыя Юруць

Спектакль ідзе на беларускай мове

Прэм'ера спектакля 31 мая 2026 года
Працягласць 1 ч.10 хв. без антракта.
Абмежаванне па ўзросце: 0+